Беларускі цяжкаатлет Пётр Асаёнак выйграў золата II Гульняў краін СНД

8 августа 2023

II Гульні краін СНД працягваюць трымаць у напружанні і балельшчыкаў, і спартсменаў.

І нездарма! Нашы цудоўныя цяжкаатлеты зноў на п'едэстале! Ізноў на яго вышэйшай прыступцы! У вагавай катэгорыі да 89 кг адзін з лідараў зборнай - Пётр Асаёнак - выйграў золата II Гульняў краін СНД у прыгожым стылі, адолеўшы апанента з Расіі Рамана Чэпіка. Яшчэ адну ўзнагароду нашай краіне ў гэтай жа вагавай катэгорыі прынёс Юліян Курловіч. Віншуем нашых волатаў!

Прыемныя навіны прыйшлі з Магілёва, дзе і мужчынская каманда, і жаночая выйшлі ў фінал турніру па стральбе з лука - за золата II Гульняў краін СНД нашы зборныя паспрачаюцца заўтра супраць расіян. Жадаем поспеху спартсменам!