Беларускі баксёр Яўген Кармільчык выйграў бронзу чэмпіянату свету

4 ноября 2021
Беларускі баксёр Яўген Кармільчык стаў уладальнікам бронзавага медаля чэмпіянату свету, які праходзіць у Бялградзе. Атлет з Гродзенскай вобласці, які выступае ў катэгорыі 48 кг, саступіў у паўфінале казахстанскаму спартсмену Тэміртасу Жусупаву.  Гэты медаль першы за апошнія шэсць гадоў для беларускіх баксёраў на планетарных форумах.