Беларускія валейбалісткі - бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы ва ўзросце да 18 гадоў

10 апреля 2017

Гэтая ўзнагарода першая для нашай каманды за апошнія 16 гадоў. У матчы за трэцяе месца дзяўчаты абгулялі каманду Сербіі 3:2. У дадатак Юлія Кіслюк трапіла ў сімвалічную зборную турніру. Такі вынік вывеў зборную Беларусі і на чэмпіянат свету, які ў сярэдзіне жніўня пройдзе ў аргенцінскіх гарадах Расарыа і Санта-Фе.