Беларускія тэнісісты працягваюць радаваць сваімі вынікамі

7 января 2019

Вера Лапко ў матчы 1/16 фіналу турніру ў Хобарце з прызавым фондам больш за 200 тысяч долараў абышла Анастасію Паўлючэнкаву з Расіі, 6:3, 3:6, 6:3. У паядынку за чвэрцьфінал беларуска сустрэнецца з украінкай Даянай Ястрэмскай, 59-м нумарам рэйтынгу ВTA. Гульня адбудзецца ў чацвер.

Парадаваў і Ілья Івашка. На турніры ў Канберы ў 1/16 беларус мацнейшы за гаспадара кортаў аўстралійца Джэймса Фроўлі, 4:6, 6:1, 7:6.