Беларускія спартсмены працягваюць радаваць балельшчыкаў новымі медалямі на II Гульнях краін СНД

9 августа 2023

У Гродне цяжкаатлеты сёння заваявалі яшчэ 4 медалі. На п'едэстал беларусы ўзнімаліся ў кожнай вагавай катэгорыі. У вазе звыш 109 кг - бронза ў Данііла Мацкевіча. Золата ў прызёра чэмпіянатаў Еўропы - расіяніна Цімура Наніева.

А раней у вазе да 109 кг бронзу заваяваў Андрэй Арамнаў. Алімпійскі чэмпіён Пекіна ў суме дваябор'я паказаў вынік - 361 кг. Часу на падрыхтоўку да старту, прызнаецца легенда беларускай цяжкай атлетыкі, было мала.

І адразу два беларусы апынуліся на п'едэстале ў вазе 102 кг - чэмпіён свету і Еўропы Яўген Ціханцоў з сярэбранай узнагародай, а Сяргей Шаранкоў - бронзавы прызёр.

Між тым у ціры імя маршала Цімашэнкі, дзе сёння ў рамках II Гульняў краін СНД працягваецца турнір па кулявой стральбе - нашы дзяўчаты Дар'я Чупрыс, Ніколь Курылёнак і Лізавета Цыдзік выйгралі золата ў практыкаванні з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў. Барацьба за гэтую ўзнагароду была ўпартай, бо ўладальніц серабра - расіянак - беларускі апярэдзілі ўсяго на 5 ачкоў. У дысцыпліне малакаліберная вінтоўка з трох становішчаў - Дар'я Чупрыс стала трэцяй.

Медальная скарбонка зборнай Беларусі сёння яшчэ папоўніцца ўзнагародамі. У пляжным футболе гаспадары паспрачаюцца за золата з камандай Ірана - паядынак пачнецца ў 18:30. Падтрымаць пляжнікаў можна на полі САК "Алімпійскі" ў сталіцы. Уваход на ўсе спаборніцтвы вольны.