Беларускія спартсмены працягваюць прымаць удзел у праекце "Алімпійскі шлях"

29 июня 2019

Чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў Васіліса Марзалюк ужо зрабіла свой выбар у рамках праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Алімпійскі шлях". Ён упаў на родны для яе Лагойск і мясцовую комплексную СДЮШАР. Туды будуць пералічаныя 15 000 рублёў. Нагадаем, для ўдзелу ў праекце неабходна стаць пераможцам або прызёрам спаборніцтваў у рамках II Еўрапейскіх гульняў у алімпійскім відзе спорту, а таксама ўстанавіць асабісты рэкорд або дасягнуць лепшага выніку ў кар'еры. А вось чэмпіёнку Еўрапейскіх гульняў Ірыну Курачкіну выхавалі ў Магілёўскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву. Туды і была накіраваная дапамога ў памеры 15 тысяч беларускіх рублёў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.