Беларускія лучнікі заваявалі два сярэбраныя медалі II Гульняў краін СНД

9 августа 2023

Сёння ў Магілёве завяршаюць турнір стралкі з лука. У праграме адразу некалькі фіналаў. Спаборніцтвы на стадыёне "Спартак" праходзяць пры максімальнай падтрымцы балельшчыкаў, бо гэты від спорту ў Магілёве вельмі папулярны. І ўжо першыя фіналы прынеслі нашай зборнай доўгачаканыя ўзнагароды. Так, у камандных турнірах нашы мужчынская і жаночая дружыны выйгралі па сярэбраным медалі.

Спаборніцтвы працягваюцца, і ў беларусаў ёсць усе шанцы на папаўненне сваёй медальнай скарбонкі.