Беларускія фрыстайлісты выйгралі 5 медалёў заключнага этапу Кубка чэмпіёнаў у Маскве

27 февраля 2023

На заключным этапе Кубка чэмпіёнаў па фрыстайле золата ў беларускі Ганны Дзяругі і яшчэ тры медалі ў нашых спартсменаў у асабістых спаборніцтвах. Прыгожая кропка ў выступленні лыжных акрабатаў Беларусі на Кубку чэмпіёнаў. 

Трэці і заключны этап напярэдадні прайшоў на Вараб'ёвых гарах у Маскве. Ганна Дзяруга ў суперфінале апярэдзіла вопытную Любоў Нікіціну з Расіі - чэмпіёнку і трохразовага прызёра чэмпіянатаў свету. Бронза ў жанчын дасталася яшчэ адной нашай спартсменцы - Анастасіі Андрыянавай. У мужчын серабро выйграў Павел Дзік, а Ігар Драбянкоў стаў уладальнікам бронзы. Яшчэ адно трэцяе месца нашы хлопцы ўзялі ў камандным турніры: бронзавымі прызёрамі сталі Павел Вараб'ёў, Рэнат Галаў і Валерыя Балматава. 

Так што выдатна зарэкамендавала сябе на этапе ў Маскве не толькі беларуская нацыянальная каманда, але і найбліжэйшы рэзерв.