Беларускія біятланісты тройчы паднімаліся на п'едэстал Кубка Расіі па біятлоне

12 марта 2022
Першы спаборніцкі дзень дзявятага этапу Кубка Расіі па біятлоне завершаны. І ён атрымаўся адназначна ўдалым для зборнай Беларусі. У мужчын не было роўных Антону Смольскаму, другі - яшчэ адзін наш зямляк Дзмітрый Лазоўскі. У аналагічнай жаночай гонцы бронза ў актыве нашай Ірыны Леўчанкі. З паспяховым дэбютам на спаборніцтвах біятланістаў павіншаваў і Прэзідэнт.