Беларускія біятланісты спрынту змаглі адабрацца ў заўтрашнюю гонку праследавання на чэмпіянаце свету

5 марта 2016

Роўна палова беларускіх біятланістаў па выніках спрынту змагла адабрацца ў заўтрашнюю гонку праследавання на чэмпіянаце свету. Уладзімір Чапелін сёння фінішаваў 13-м, дапусціўшы пры гэтым адзін промах. З такім жа вынікам на стрэльбішчы, але 32-м у выніковым пратаколе апынуўся Аляксандр Дарожка. Дзяўчаты выступілі сёння горш за хлопцаў, хоць дзве з чатырох нашых біятланістак таксама трапілі ў гонку праследавання. Анастасія Дубарэзава і Надзея Скардзіна, дапусціўшы па адным промаху, фінішавалі 23-й і 32-й адпаведна. Золата сёння выйгралі Мартэн Фуркад і Цірыль Экхаф. Заўтра ў 15:30 на старт праследавання выйдуць мужчыны, жанчыны адправяцца на дыстанцыю ў 17:45. Прамыя трансляцыі абедзвюх гонак будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".