Беларускія біятланісты прыляцелі на этап Кубка Расіі ва Уфу

10 марта 2022

Беларускіх  біятланістаў з хлебам і соллю сустрэлі ва Уфе перад стартам заключнага - 9-га этапа Кубка Расіі. У сталіцы Башкартастана ў складзе нашай зборнай выступяць практычна ўсе лідары, а таксама найбліжэйшыя рэзервісты - яны ўжо выпрабавалі трасу. Паводле планаў арганізатараў, 12 сакавіка пройдуць спрынты, 14-га - гонкі праследавання. На сераду запланаваныя мас-старты. Таксама нашы страляючыя лыжнікі прымуць удзел у чэмпіянаце Расіі, які прадоўжыцца з 30 сакавіка па 3 красавіка ў Цюмені.