Беларускія біятланісткі не трапілі ў топ-15 гонкі праследавання на Усерасійскай спартакіядзе наймацнейшых

11 февраля 2024

У Златавусце Чэлябінскай вобласці працягваюцца спаборніцтвы па біятлоне ў рамках II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БЕЛТА.

Следам за мужчынамі ўзнагароды ў гонцы праследавання разыгралі жанчыны. З 58 біятланістак усе чатыры агнявыя рубяжы "на нуль" прайшлі толькі дзве - адным з ідэальных стралкоў стала беларуска Дар'я Кудаева. Дзякуючы дакладнай рабоце на кілімку наша спартсменка размяняла 27-ю стартавую пазіцыю на 19-ю фінішную і стала лепшай сярод сябровак па камандзе. Забрацца яшчэ вышэй не дазволіў павольны лыжны ход. Ганна Сола, якая ішла на дыстанцыю 13-й, схапіла адразу сем штрафных кругоў, з-за чаго адкацілася на 22-е месца. Ірына Лешчанка стала 25-й, Алена Кулак не фінішавала.

Перамогу ў жаночым пасьюце атрымала прадстаўніца Цюмені Вікторыя Сліўко, серабро з прарывам на 15 радкоў уверх заваявала Ірына Казакевіч з каманды Свярдлоўскай вобласці, тройку прызёраў замкнула Анастасія Гарэева з Маскоўскай вобласці.