Беларуская хакейная зборная на грані вылету з элітнага дывізіёна

15 мая 2016

У Санкт-Пецярбург на чэмпіянат свету наша каманда адпраўлялася ваяваць за медалі - так упэўніваў галоўны трэнер Дэйв Льюіс, а вымушаная змагацца за выжыванне. Беларусы ўступілі ў пяці паядынках з шасці. І калі пройгрыш фінам або канадцам не выглядае сенсацыяй, то паражэня ад каманды Германіі не чакалі. Канчаткова разбіла сэрца беларускага балельшчыка зборная Венгрыі - дэбютант элітнага дывізіёна.

Гэта і напраўду можна назваць шокам, ад якога трэба хутчэй апраўляцца і балельшчыкам, і хакеістам, інакш быць бядзе. Беларусам на чэмпіянаце свету засталося правесці ўсяго адну сустрэчу - супраць Францыі. Каб захаваць месца ў эліце сусветнага хакея, нашай камандзе неабходна не толькі перамагаць у гэтым матчы. Многае залежыць ад таго, як далей будуць гуляць свае матчы славакі і венгры. 

Сустрэча Беларусь - Францыя адбудзецца 17 мая. Матч Венгрыя - Германія на дзень раней. Фінал чэмпіянату свету па хакеі пройдзе 22 мая.