Беларуская федэрацыя футбола арганізавала масавы прагляд матча Галандыя-Беларусь

7 октября 2016

Беларуская федэрацыя футбола арганізавала масавы прагляд  гульні ў спарткомплексе "Уручча", зараз там працуе наша здымачная група і спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў.

Атмасфера надыходзячага матча паміж камандамі Галандыі і Беларусі ўжо адчуваецца ў поўную сілу. Зараз мы знаходзімся ў спарткомплексе "Уручча", які на час пацясніў гандбольны клуба СКА, бо гэта яго хатняя зала. Зараз тут усё прасякнута выключна футбольнай атмасферай (відэа).