Беларускі ў індывідуальнай праграме на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы выступяць дзявятымі

6 февраля 2015

Групавічкам трэба будзе выйсці на дыван другімі. Такія вынікі жараб'ёўкі кантынентальнага турніру, якая адбылася сёння ў Зале алімпійскай славы НАКа. Адзначым, сёлета на чэмпіянат Еўропы заяўлена рэкордная колькасць краін - 38.

Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў Мінску з 1 па 3 мая. Спартыўнай пляцоўкай спаборніцтваў стане "Мінск-Арэна".

.