Беларусь будзе прадстаўленая ў фінале адзіночнага разраду Australian Open у юніёрскай сетцы

29 января 2016

Беларусь будзе прадстаўленая ў фінале адзіночнага разраду Australian Open, але не ў дарослай, а ў юніёрскай сетцы турніру. Беларуска Вера Лапко ўчора забяспечыла сабе месца ў галоўным матчы спаборніцтваў, абгуляўшы ў паўфінале аўстралійку Сару Томіч, 6:2, 6:3. У фінале Вера сустрэнецца з Тэрэзай Міхалікавай са Славакіі.