БАТЭ вылецеў у Львоў

4 ноября 2014

Без намінальных цэнтральных абаронцаў барысаўскі БАТЭ сёння вылецеў у Львоў. Напярэдадні матча Лігі чэмпіёнаў супраць данецкага Шахцёра Аляксандр Ермаковіч пазбавіўся яшчэ аднаго цэнтра. Гульню праз траўму прапусціць Неманья Тубіч. Нагадаем, што дагэтуль аднаўляецца і Ягор Філіпенка.


Стартавы свісток матча Шахцёр - БАТЭ прагучыць заўтра ў 22:45. За пяць хвілін да гэтага тэлеканал Беларусь 2 пачне прамую трансляцыю. У трэцім туры Лігі чэмпіёнаў у Барысаве БАТЭ пацярпеў разгромнае паражэнне ад Шахцёра. Лік тады быў 0:7.