БАТЭ - у фінале Кубка Беларусі па футболе

3 мая 2018

Нічыя 0:0 у Гродне пасля перамогі дома 2:0 выводзіць БАТЭ ў фінал Кубка Беларусі па футболе. Дружына Алега Дулуба 19 мая ў Магілёве пазмагаецца з дзеючым пераможцам турніру - брэсцкім "Дынама".

Брэстаўчане ўчора ўвечар як раз у Магілёве абышлі мясцовы "Днепр", разграміўшы ў паядынку ў адказ гаспадароў поля 4:1. Адзначым дубль 20-гадовага паўабаронцы "Дынама" Рамана Юзепчука ў дэбютным матчы за каманду.

Брэсцкае "Дынама" гарантавала сабе ўдзел у адборы Лігі Еўропы.