БАТЭ сёння згуляе з "Чэлсі" на "Барысаў-Арэне". Прамы эфір на "Беларусь 5"

8 ноября 2018

Гуляць на перамогу нягледзячы на статус апанента! Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксей Бага сур'ёзна настройвае каманду на матч чацвёртага тура Лігі Еўропы супраць лонданскага "Чэлсі".

Гульня пройдзе сёння на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 20:55. Прамы эфір на "Беларусь 5". У нашу краіну прыляцеў баявы склад брытанскага гранда: чэмпіён свету ў складзе зборнай Францыі Аліўе Жыру, бразілец Віліян, бельгіец Азар. У склад чэмпіёнаў Беларусі вярнуўся Мірка Іваніч, у якога была тэмпература. "Чэлсі" - лідар квартэта. У ПАОК, "Відзі" і БАТЭ - па тры балы.

Пасля матча з Барысава ў Мінск можна дабрацца двума спосабамі. Будзе арганізаваны дадатковы электрацягнік, які адпраўляецца з Барысава ў 23:36. Праезд бясплатны. Акрамя таго, за пяць рублёў можна з'ехаць у спецыяльна арганізаваных аўтобусах, якія пойдуць да станцыі метро "Кастрычніцкая". Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце БАТЭ і запоўніць заяўку.