БАТЭ можа адмовіцца ад набыцця новых футбалістаў

6 апреля 2015

БАТЭ можа адмовіцца ад набыцця новых футбалістаў з-за цяжкага фінансавага становішча ў беларускім футболе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, што праходзіла ў Барысаве, расказаў галоўны трэнер жоўта-сініх Аляксандр Ермаковіч. У першым туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ ў пятніцу прыме мазырскую "Славію".