БАТЭ робіць крок да плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы

9 августа 2019

Чэмпіён Беларусі перамагае ў першым матчы трэцяга раўнда адбору. У Босніі і Герцагавіне нашы былі мацнейшымі за "Сараева" - 2:1. Лік у сярэдзіне першага тайма адкрыў Дзмітрый Бага - брат галоўнага трэнера каманды Аляксея, у другой палове Эрвейн Мукам рэалізаваў пенальці. На 77-ай хвіліне з-за паводзін мясцовых балельшчыкаў матч быў спынены, каманды нават ненадоўга сышлі з поля. На яго фанаты выкінулі некалькі фаераў. Арбітру сітуацыя здалася небяспечнай.

Ужо пасля гэтага інцыдэнту гаспадары ўсё ж адзін мяч адыгралі. Станоўчы вынік, здабыты ў Зеніцы, беларусам трэба будзе захаваць на "Барысаў-Арэне". 15 жніўня каманды правядуць гульню ў адказ, па выніках якой і вызначыцца ўдзельнік наступнай стадыі.