БАТЭ-БДУ - адзіны беларускі клуб, які працягне выступаць на валейбольнай еўраарэне

21 декабря 2016

Адзін з чатырох. Барысаўскі БАТЭ-БДУ - адзіны беларускі клуб, які працягне выступаць на валейбольнай еўраарэне. У 1/16 фіналу Кубка выкліку клуб быў мацнейшы за іншы калектыў з Беларусі - "Легіён" з Абухава. У гульне ў адказ барысаўчане саступілі 2:3, але ў першай былі мацнейшымі 3:0. "Факел" з Новага Урэнгоя - сапернік БАТЭ ў 1/8 фіналу.
А на яго месцы мог быць салігорскі "Шахцёр". Але ў абодвух матчах "Факел" зладзіўся з "гарнякамі" 3:1 і 3:0.
"Будаўнік" ізноў саступіў італьянскай "П’ячэнцы" з лікам 1:3 і не згуляе ў 1/16 фіналу Кубка ЕКВ.