БАТЭ - 15-разовы чэмпіён Беларусі

5 ноября 2018

Футбалісты з Барысава ўчора выйгралі чарговае першынство краіны, прычым 13-ы раз запар.

У 27-м туры БАТЭ на сваім полі мінімальна абгуляў гродзенскі "Нёман" 1:0. На 88-й хвіліне вызначыўся Яўген Бярозкін. Чэмпіёнства стала для барысаўчан 15-м, а значыць, з наступнага сезона над эмблемай клуба будзе красавацца яшчэ адна зорка. Пра з'яўленне трэцяй марыў заснавальнік клуба Анатоль Капскі, які пайшоў з жыцця 22 верасня.

Але паслабіцца БАТЭ не ўдасца. Каманда імкнецца выйсці ў плэй-оф Лігі Еўропы. Чацвёрты тур групавога этапу пройдзе ў чацвер. У Барысаў прыедзе лонданскі "Чэлсі".