Азаранка вяртаецца ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу

11 августа 2014

Вікторыя Азаранка вяртаецца ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу. У абноўленым спісе беларуска размясцілася на 10-м радку. Ужо заўтра Азаранка правядзе стартавы матч на турніры ў Цынцынаці. У саперніцах - чэшка Заглавава-Стрыкава. Першы радок у рэйтынгу па-ранейшаму ўтрымлівае Серэна Уільямс.