Азаранка з перамогі стартавала на турніры ў Адэлаідзе

4 января 2022

З упэўненай перамогі над восьмай ракеткай свету - Паулай Бадосай Хіберт - Вікторыя Азаранка стартавала на турніры ў Адэлаідзе. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў 700 тысяч долараў. Беларуска, нагадаем, зараз на 27-й пазіцыі ў рэйтынгу ВТА, але ў сённяшняй сустрэчы дамінавала менавіта яна. Іспанка ў першай партыі ўзяла два геймы на падачы нашай Вікторыі, але ў адказ Азаранка здзейсніла тры брэйкі - 6:3, а ў другім сэце была яшчэ больш пераканаўчая - 6:2. У другім крузе Азаранка сустрэнецца з аўстралійкай Прысцылай Хон, 263-й ракеткай свету, яна прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю і ў першым раўндзе сенсацыйна выбіла Петру Квітаву.