Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе

16 января 2020
Прыемная навіна з Аўстраліі. Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал прэстыжнага тэніснага турніру ў Адэлаідзе. Прызавы фонд спаборніцтваў 848 тысяч долараў. У адной чацвёртай першая ракетка Беларусі абгуляла экс-лідара сусветнага рэйтынгу Сымону Халеп з Румыніі 6:4, 6:2.

Такім чынам, беларуска працягвае сваё пераможнае шэсце на зялёным кантыненце. У паўфінале Арына заўтра згуляе супраць прадстаўніцы Украіны Даяны Ястрэмскай. Прамая трансляцыя заўтра ў 03:30 на "Беларусь 5. Інтэрнэт". Для тых, хто не зможа ўначы прачнуцца, паўтор у 06:30 і 11:00 на "Беларусь 5".