Арына Сабаленка выходзіць у паўфінал прэстыжнага тэніснага турніру WTA ў Санкт-Пецярбургу

1 февраля 2019

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выходзіць у паўфінал прэстыжнага тэніснага турніру WTA ў Санкт-Пецярбургу. Менш за гадзіну таму на кортах Паўночнай сталіцы Расіі беларуска ўпэўнена перайграла расіянку Кацярыну Аляксандраву, 6-3, 6-4.

У паўфінале Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможніцай супрацьстаяння Кікі Бертэнс - Анастасія Паўлючэнкава. Гэты матч у Пецярбургу пройдзе сёння.