Арына Сабаленка выходзіць у чвэрцьфінал турніру ў Пекіне. Матч у запісе сёння на "Беларусь 1" пасля "Панарамы"

4 октября 2018

Беларускі цуд на кортах Пекіна. Арына Сабаленка працягвае сваё трыумфальнае шэсце яшчэ да аднаго тытула. І спыніць беларускю тэнісістку не змагла нават зараз ужо экс-чэмпіёнка турніру Каралін Гарсія. А спачатку ўсё складвалася не на карысць Арыны. У роўнай барацьбе яна ўсё ж саступіла ў першым сэце 5:7. Атрымаўшы перавагу ў ліку, Гарсія ў другой партыі павяла 5:2, але ў гэты момант сутыкнулася з жалезным характарам і няўступлівасцю Арыны Сабаленкі. Беларуска здзейсніла неверагоднае, прадэманстраваўшы ўсю сілу волі і імкненне перамагчы, яна не толькі вярнулася ў гульню. Арына пераламала ход гэтай сустрэчы - і на тайбрэйку ўпэўнена выйграла другі сэт. Да такога псіхалагічна Гарсія гатовая не была і аддала трэцюю вырашальную партыю пад нуль. Наша Арына Сабаленка, праведучы неверагодны па напале паядынак супраць восьмай ракеткі свету, выходзіць у чвэрцьфінал турніру ў Пекіне.

Улічваючы, што гэтая захапляльная гульня трансліраваліся ў дзённы час на "Беларусь 5", і не ўсе аматары тэніса змаглі яе паглядзець, "Беларусь 1" пакажа матч у запісе сёння адразу пасля праграмы "Панарама". А за выхад у паўфінал беларуска згуляе супраць уладальніцы "ўайлд кард" - кітаянкі Ван Цян, якая паднесла сенсацыю, абгуляўшы сёмую ракетку свету Караліну Плішкаву.