Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір Belarus Insurance Cup

7 мая 2020
Аб перамогах на кортах спартыўных. Фінальны паядынак топ-узроўню ў рамках таварыскага турніру ў мінскім Палацы тэніса. Арына Сабаленка ў галоўным матчы спаборніцтваў, арганізаваных нацыянальнай федэрацыяй, абышла сяброўку па зборнай Беларусі Аляксандру Сасновіч, 4:1, 0:4, 4:3. Спартсменкі напярэдадні чакана сталі першымі ў сваіх падгрупах. Нягледзячы на сяброўскі характар фіналу, Арына і Саша паказалі тэніс высокага ўзроўню, пратрымаўшы інтрыгу да самага апошняга гейма, у якім мацнейшай была 11-я ракетка планеты. Пасля завяршэння сустрэчы, якую ў прамым эфіры паказваў тэлеканал "Беларусь 5", дзяўчаты атрымалі і сімвалічныя трафеі.

У мужчынскім фінале сустрэліся  Дзмітрый Жырмонт і Іван Лютарэвіч

Спартсмены таксама давялі да трэцяй партыі і  тай-брэйка ў ёй. Перамогу ў галоўным паядынку мужчынскай сеткі атрымаў Лютарэвіч.