Арына Сабаленка саступіла ў другім крузе тэніснага турніру ў Вашынгтоне

4 августа 2017

Арына Сабаленка саступіла ў другім крузе тэніснага турніру ў Вашынгтоне з прызавым фондам больш як 220 тысяч долараў. 121-я ракетка прайграла немцы Сабін Лісіцкі, якая на дадзены момант займае 190-ы радок рэйтынгу 6:4, 3:6, 3:6.

Аўстрыйскія корты пакідае Максім Мірны. У паўфінале беларус і паляк Філіп Асальд саступілі чацвёртай пары турніру ў Кіцбюэлі Пабла Куэвасу і Гльерма Дзюрану 2:6, 6:3, 8:10.

Сёння за выхад у фінал пазмагаецца яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі, які ў пары з чылійцам Зансам Падліпнікам-Кастыльа сустрэнецца з Юльянам Ноўлам і Матве Мідэлкопам.