Арына Сабаленка стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Чарльстане

3 апреля 2019

Арына Сабаленка стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Чарльстане з прызавым фондам больш як 800 тысяч долараў. У суперніцах у беларускі ўкраінка Кацярына Казлова - 99-я ў сусветным рэйтынгу. Сабаленка, нагадаем, уваходзіць у топ-10. Відавочна, Арына - фаварытка ў букмекераў. Гэта матч другога раўнда. Зараз ідзе першы сэт, Казлова наперадзе - 5:2. Тэнісісткі ўжо сустракаліся 2 гады таму, тады перамогу святкавала прадстаўніца Беларусі. Прамая трансляцыя паядынка - на тэлеканале "Беларусь 5".