Арына Сабаленка з перамогі стартуе на малым выніковым турніры года "Эліт Трофі"

22 октября 2019

Арына Сабаленка з перамогі стартуе на малым выніковым турніры года "Эліт Трофі" ў кітайскім Чжухае. Першая ракетка Беларусі ўсяго за гадзіну і 19 хвілін абгуляла прадстаўніцу Грэцыі Марыю Сакары з лікам 6:3, 6:4. У групе "Ружа", у якой выступае Сабаленка, таксама згуляе бельгійка Элізэ Мёртэнс. Пераможніцы чатырох груп выйдуць у паўфінал, спаборніцтвы ў Чжухае завершацца 27 кастрычніка.