Арына Сабаленка і Таццяна Марыя адкрыюць матч першага раўнда першай сусветнай групы Кубка Федэрацыі

9 февраля 2018

Паўгадзіны таму стала вядома, хто пачне матч першага круга сусветнай групы Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і Германіі. Гэта будзе Арына Сабаленка супраць Таццяны Марыі. Другімі - у суботу - на корт выйдуць Аляксандра Сасновіч і Антонія Лотнер. У нядзелю тэнісісткі памяняюцца саперніцамі, а пасля будзе адбудзецца і парны паядынак, у якім Вера Лапко і Лідзія Марозава сустрэнуцца з дзвюма Ганнамі-Ленамі - Фрыдзам і Грэнефельд. На коне матча Беларусь - Германія выхад у паўфінал сусветнай групы.