Пра малую радзіму аднаго з ярчэйшых біятланістаў Антона Смольскага

23 января 2022

Чэмпіён, якога вырасціла беларуская зямля, і людзі, якія сваю працу ўкладваюць у дзяцей. Антон Смольскі - адзін з самых яркіх біятланістаў бягучага сезона Кубка свету і ўжо пяціразовы прызёр спаборніцтваў, тройчы ён браў узнагароды ў асабістых гонках!

Пры гэтым прыродная сціпласць застаецца з ім. Дзе вырас чэмпіён і выхаванец беларускай школы біятлона, дзе яго чакаюць і дзе любяць больш за ўсіх - матэрыял Андрэя Казлова пра малую радзіму і людзей з вялікім сэрцам. Наш герой - адзін з іх. 

Зусім побач месца, якое і падарыла спартыўнаму свету Антона Смольскага - сяло Пясочнае. Жывы прыклад, што са звычайнай пясочніцы ў нашай з вамі краіне вырастаюць вось такія вялікія чэмпіёны.