Андрэй Рыбакоў - уладальнік малога залатога медаля чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы

26 октября 2013

У рыўку катэгорыі да 85 кілаграмаў роўных беларусу не было, але ў суме дваябор'я Рыбакоў заняў шостае месца. Мікалай Новікаў пакідае форум на 8-м радку. Сёння за медалі будуць змагацца Вадзім Стральцоў, Аляксандр Макаранка і Кацярына Шукратава.