Анастасія Пракапенка заваявала золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і

13 сентября 2018

Турнір праходзіць у Мехіка. Анастасія набрала ў суме 1 346 ачкоў. На другім месцы аказалася немка Аніка Шлеу, бронза ў францужанкі Мары Атэйза. Дарэчы, гэта ўжо другое золата Беларусі на чэмпіянаце. Некалькі дзён таму Анастасія Пракапенка і Ірына Прасянцова сталі першымі ў эстафеце.

Індывідуальнае золата Анастасіі Пракапенкі - яе лепшае дасягненне. Дарэчы, беларусцы на тыдні спаўняецца 33 гады, і спартыўную кар'еру яна сумяшчае з выхаваннем дваіх дзяцей. А сваё першае золата чэмпіянату свету Пракапенка заваявала 13 гадоў таму.