Анастасія Алістратава сярод 18 наймацнейшых паспрачаецца за медалі ў мнагабор'і

28 июня 2019

І падвядзём вынікі кваліфікацыйных спаборніцтваў па спартыўнай гімнастыцы. У лік 18 наймацнейшых, якія паспрачаюцца за медалі ў мнагабор'і, здолела адабрацца наша Анастасія Алістратава. Фінальныя спаборніцтвы ў гэтым відзе праграмы пройдуць заўтра, пачатак у 14:00. 

У нядзелю - фіналы ў асобных відах. І таксама  не без удзелу беларусаў. Насця Алістратава выступіць у вольных практыкаваннях і на брусах. Андрэй Ляхавіцкі прабіўся ў фінал у практыкаваннях на кані і перакладзіне. Ягор Шарамкоў пазмагаецца  за медалі ў вольных практыкаваннях.