Аляксей Талай заваяваў залаты медаль у плаванні на гульнях паралімпійцаў "Мы разам. Спорт"

6 октября 2022
Вядомы беларускі спартсмен-паралімпіец і грамадскі дзеяч Аляксей Талай сёння заваяваў узнагароду найвышэйшай пробы на летніх гульнях паралімпійцаў "Мы разам. Спорт" у Сочы. Яркую перамогу ён атрымаў у спаборніцтвах плывуноў. І гэтая ўзнагарода стала чарговай у багатай кар'еры атлета.

Спаборніцтвы ў Сочы працягваюцца - сёння золата выйграў наш шматразовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокі.