Аляксандры Сасновіч не ўдалося выйсці ў 1/4 фіналу Уімблдона

9 июля 2018

Выбіла яе латышская тэнісістка Алена Астапенка. Тым не менш нашу Аляксандру можна павіншаваць, бо раней у сваёй кар'еры Сасновіч да стадыі 1/8 не дабіралася. І на старце чэмпіянату Аляксандра перамагла Квітаву, Таўнсенд і Гаўрылаву. Нават сённяшні матч для беларускі пачаўся ўдала, яна вяла па геймах у першым сэце 3:0 і 5:2.

Аднак утрымаць гэтую перавагу Сасновіч не змагла. Алена Астапенка пад заслону першага сэта перастала памыляцца на сваёй падачы. Аляксандра пасля паражэння ў першай партыі ў другой не змагла паказаць такой жа гульні, як на старце паядынку. Вынік матча - 6:7, 0:6. У абноўленым рэйтынгу Аляксандра Сасновіч паднімецца на 10 радкоў і стане 40-ой ракеткай свету.