Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі раўнд адзіночнага разраду турніру Уімблдон

3 июля 2018

Незалежнасць Беларусі - гэта асабістыя перамогі кожнага з нас: у ваеннай справе, у эканоміцы, у спорце. Разам са спартыўным светам, які сочыць за першынством планеты па футболе ў Расіі, беларускія балельшчыкі назіраюць і за баталіямі на кортах Уімблдонскага тэніснага турніру. Сёння наша тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі раўнд адзіночнага разраду, перамогшы адну з галоўных фаварытак турніру - 8-ю ракетку свету чэшку Петру Квітаву. Традыцыйна адзін з актыўных балельшчыкаў - Кіраўнік нашай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандру Сасновіч з перамогай. У Дзень Незалежнасці Беларусі гэтая вікторыя атрымалася вельмі яркай: трэці вырашальны сэт Сасновіч узяла пад нуль, што лічыцца асаблівым шыкам у тэнісе. Выніковыя лічбы матча - 6:4, 4:6, 6:0. У другім крузе Аляксандра сустрэнецца з амерыканкай Тэйлар Таўнсенд.