Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру серыі WTA

30 декабря 2017

Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру серыі WTA ў аўстралійскім Брысбене. 88-я ракетка свету, пасеяная пад чацвёртым нумарам, аддала аўстралійцы Ізабель Уолас усяго чатыры геймы - 6:3, 6:1. У фінале кваліфікацыі беларуска сустрэнецца з расіянкай Палінай Монавай, 178-м нумарам рэйтынгу.