Аляксандра Сасновіч у свой юбілей саступае на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі

23 марта 2019

Учора другой ракетцы Беларусі споўнілася 25 гадоў, у матчы другога раўнда яна саступіла 13-й у сусветным рэйтынгу  датчанцы Каралін Вазняцкі ў двух сэтах з аднолькавым лікам - 4:6. Нагадаем, раней спаборніцтвы пакінулі Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Вера Лапко. Між тым Сабаленка і Лідзія Марозава ўжо ў другім крузе парнага турніру. Азаранцы ж першы раўнд трэба будзе правесці сёння.