Аляксандра Сасновіч пакідае турнір у аўстралійскім Брысбене

1 января 2016
У першым раўндзе кваліфікацыі беларуска саступіла Крысціне Куцавай са Славакіі - 3:6, 4:6. Адзначым, што Сасновіч - 106-я ў сусветным рэйтынгу, а яе апанентка размяшчаецца на 146-м радку.