Аляксандра Герасіменя заваявала соты медаль чэмпіёнкі Беларусі па плаванні

17 июля 2014
Юбілейную ўзнагароду лідар нашай зборнай атрымала, калі выйграла на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Яе вынік - 27,28 секунды. Плюс да гэтага Герасіменя заваявала два залатыя медалі ў складзе эстафетнай каманды сталіцы. Зараз на яе рахунку 102 узнагароды вышэйшай пробы.