Аляксандр Мацярухін пакідае мінскае "Дынама"

29 декабря 2017

Кантракт з форвардам скасаваны па пагадненні бакоў. У бягучым сезоне Мацярухін правёў у КХЛ 24 матчы, у якіх адзначыўся пяццю галявымі перадачамі. "Зубры" ж сёння правядуць заключны ў годзе паядынак. У саперніках - лідар рэгулярнага чэмпіянату піцерскі СКА. Пачатак прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:30.