Аляксандр Хацкевіч застаецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе

14 ноября 2016

Аляксандр Хацкевіч застаецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе, нягледзячы на няўдалы старт у кваліфікацыі да чэмпіянату свету - 2018. Гэта стала вядома сёння пасля сустрэчы трэнера са старшынёй Федэрацыі футбола Сяргеем Румасам.

У чатырох матчах нашы футбалісты набралі ўсяго два ачкі. Унічыю завяршыліся хатнія сустрэчы з Францыяй і Люксембургам. Напярэдадні "Белыя крылы" на выездзе саступілі Балгарыі 0:1. У турнірнай табліцы беларусы зараз на перадапошнім месцы.

Наступны матч адбору каманда Аляксандра Хацкевіча правядзе ўжо ў новым годзе. 25 сакавіка запланаваная гасцявая сустрэча са шведамі. Найбліжэйшая хатняя гульня адбудзецца ў чэрвені. У саперніках наш учорашні крыўднік - каманда Балгарыі.