Аляксандр Гуштын заваяваў серабро чэмпіянату Еўропы

9 апреля 2019

Аляксандр Гуштын заваяваў серабро чэмпіянату Еўропы. На першынстве Старога Свету па барацьбе, якое ў гэтыя дні праходзіць у Бухарэсце, у вагавой катэгорыі да 97 кілаграмаў беларус толькі ў фінале прайграў алімпійскаму чэмпіёну Рыа Абдулрашыду Садулаеву з Расіі 1:3. Крыху раней трохі не хапіла Андрэю Карпачу. Беларус саступіў у паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі да 79 кілаграмаў Ніку Кенчадзэ з Грузіі.