Аляксандр Ермаковіч пракаменціраваў пройгрыш "Арсеналу"

29 сентября 2017

Трагедыі няма, хоць чакалі іншага выніку. Так пракаменціраваў пройгрыш "Арсеналу" галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. Напярэдадні барысаўчане ўступілі "кананірам" дома ў матчы 2 тура групавога раўнда Лігі Еўропы - 2:4. Ярмаковіч адзначыў гульню каманды ў другім тайме.

У групе H "Црвена Зорка" абгуляла на выездзе "Кёльн" - 1:0. Такім чынам, БАТЭ на трэцім радку квартэта. У актыве адзін бал.