"Трыумф. Героям спорту". Усё вырашыцца 31 студзеня

22 января 2015

Усяго некалькі дзён застаецца да заканчэння галасавання публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту". Усё вырашыцца 31 студзеня. А ўжо 25 лютага Беларусь даведаецца імёны найлепшых. Цырымонія пройдзе ў Палацы спорту. Беларусы галасуюць актыўна, а вось выбар не заўсёды прадказальны. Расказвае Алена Гарэльчык.

Гэтай школе горада Мінска пад нумарам 59 усяго два гады, а ў яе сценах ужо ёсць свая спартыўная экспазіцыя, якая прэтэндуе ў будучыні на шыльду - музей. Гісторыя алімпіяд у медалях беларускіх спартсменаў, кубкі і эксклюзіўныя падарункі ад чэмпіёнаў.

Школа агульнаадукацыйная, адкрыццё спартыўнага класа пакуль у перспектыве, але спорт тут любяць, спартсменаў ведаюць, у сваім выбары не сумняваюцца і гатовыя яго адстойваць.

Балельшчык мінскага "Дынама", аматар хакея і вядучы беларускі дызайнер Іван Айплатаў каманду года выбраў практычна не задумваючыся. Успаміны пра лютаўскія перажыванні і цяперашняе захапленне аднаго з сыноў абумовілі выбар у астатніх намінацыях.

З Іванам Айплатавым апынуліся салідарныя ўдзельнікі іншага папулярнага конкурсу "Я магу!". Яны самі змагаюцца за перамогу і каму як не ім ведаць, наколькі важная падтрымка гледачоў.

Дрэсіроўшчыкі мыльных бурбалак - рабяты вясёлыя, з гумарам падышлі і да галасавання, але выбар зрабілі цалкам сур'ёзны.

Герояў спорту на тыдні выбралі і ў гродзенскім лялечным тэатры. Медалі і занятыя месцы, вядома, маюць значэнне. Але ўладары лялек - людзі мастацтва, у першую чаргу выбіралі сэрцам і тых, хто па духу бліжэй.

Насуперак прагнозам, відавочных фаварытаў у намінацыях практычна няма. Разрыў паміж прэтэндэнтамі невялікі, і любы ў канцы галасавання можа вырвацца наперад. А гэта значыць, што важны кожны голас, і, можа быць, менавіта ад вашага выбару залежыць, хто ж стане ў выніку Героем спорту.