5 узнагарод заваявалі беларусы на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Бялградзе

4 июня 2017

Асабліва добра для нашых весляроў сёння прайшлі спаборніцтвы ў каноэ-двойках на дыстанцыях 200 і 500 метраў. Золата ў экіпажаў Вольгі Клімавай і Надзеі Макарчанкі і ў Алёны Наздровай і Камілы Бобр, якія пакінулі канкурэнтаў далёка ззаду. Нагадаем, напярэдадні ў скарбонку зборнай Беларусі залатыя ўзнагароды прынеслі Алег Юрэня, Алёна Наздрова і Вольга Худзенка.